5 траўня 2024, Нядзеля, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баўмгертнера пакінулі ў турме КДБ

38
Баўмгертнера пакінулі ў турме КДБ

Менскі гарадскі суд пакінуў пад вартай гендырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера.

Менскі гарадскі суд не задаволіў скаргу абаронцаў генеральнага дырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера на рашэнне суда Партызанскага раёна Менска змяніць яму меру стрымання, паведаміў «Інтэрфаксу» адвакат Дзмітрый Гарачка.

«Наша скарга не задаволеная, мы яе будзем абскарджваць у бліжэйшы час у Вярхоўным судзе», - сказаў ён у пятніцу.

Абаронцы Баўмгертнера на гэтым тыдні абскардзілі рашэнне суда Партызанскага раёна Менска не змяняць меру стрымання бізнесмену.

6 верасня суд Партызанскага раёна Менска не задаволіў скаргу адвакатаў на меру стрымання Баўмгертнеру.

Гендырэктар «Уралкалію» быў затрыманы ў Менску ў канцы жніўня. Следчы камітэт Беларусі прад'явіў яму абвінавачанне ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, абраўшы меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Прадметам расследавання стала гісторыя разрыву супрацоўніцтва расейскага калійнага гіганта і «Беларуськалію», на долю якіх прыпадае больш за 40% сусветных продажаў хлорыстага калію - важнага віду ўгнаенняў. «Дружба» паміж «Уралкаліем» і «Беларуськаліем» спынілася ў канцы ліпеня, калі «Уралкалій» скасаваў дамову з кампаніяй па продажы ўгнаенняў БКК, якая была створаная сумесна з «Беларуськаліем», паставіўшы пад пагрозу стабільнасць экспарту беларускай кампаніі.

Раней гендырэктар «Беларуськалію» Валерый Кірыенка заявіў, што Беларусь вывучае магчымасць прад'явіць юрыдычныя прэтэнзіі «Уралкалію» ў сувязі з сітуацыяй з «Беларуськаліем».

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках