5 траўня 2024, Нядзеля, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Лукашэнка ўзяў закладнікаў на кожным фронце

14
Павел Севярынец: Лукашэнка ўзяў закладнікаў на кожным фронце

Дыктатар разлічвае, што арышт ксяндза Лазара прымусіць Ватыкан «адкрыць» Еўропу беларускаму рэжыму.

Такое меркаванне сайту charter97.org выказаў палітвязень Павел Севярынец, каментуючы абвінавачванне ксяндза Лазара ў здрадзе дзяржаве.

«Для сённяшняга рэжыму царква ў цэлым - гэта чужая сіла і пагроза. А кошт тых абвінавачанняў, якія фабрыкуюцца ў турме КДБ, мы добра ведаем і не верым ні следству, ні працэсам у духу сталінскіх часоў. Я нагадаю, што ўжо больш за пяць тысяч чалавек падпісаліся пад патрабаваннем неадкладна вызваліць арыштаванага ксяндза Лазара», - адзначыў палітык.

Ён лічыць, што рэжым Лукашэнкі зразумеў, што ні нафта, ні газ, і нават ні калій, а менавіта людзі з'яўляюцца самым выгадным таварам.

«Можна ўзяць у закладнікі палітвязняў і вернікаў. Можна ўзяць у закладнікі кіраўніка «Уралкалію». Але ў выпадку з Баўмгертнерам улады нават называюць кошт і адкрыта гандлююцца. Тое ж самае, на мой погляд, адбываецца і з астатнімі, але ў больш закрытым рэжыме. Наконт палітвязняў размова ідзе з Еўропай, наконт ксяндза з Ватыканам. Бо акрамя таго, што Ватыкан - самая вялікая хрысціянская царква, гэта яшчэ дыпламатыя, уплыў і магчымасці дзейнічаць па ўсім свеце. Я не выключаю, што сённяшні рэжым патрабуе або паказвае Ватыкану, што ён хацеў бы ад яго працы ў еўрапейскім кірунку. Гэта значыць адкрыць Еўропу рэжыму. Думаю, што такія спадзяванні з часоў візіту да Папы Рымскага ў Лукашэнкі засталіся. А паколькі касцёл не ідзе па шляху адчыненых дзвярэй перад дыктатарам, то ў адказ кагосьці бяруць у закладнікі», - перакананы палітычны вязень.

Ён падкрэсліў, што палітыка тэрору з'яўляецца асновай сённяшняга рэжыму.

«Мне таксама ўспамінаецца нядаўні выпадак з Вячаславам Шэлегам, у якога выкралі дачку. Таму дадзеныя метады ніяк інакш, як тэрарыстычныя, кваліфікаваць нельга. Як правіла, улады вымушаныя весці з тэрарыстамі перамовы. Але мэтанакіраваныя аднабаковыя саступкі тэрарыстам расцэньваюцца, як слабасць. Цяпер Крэмль, які выгадаваў на сваю галаву рэжым Лукашэнкі, не ведае, як адмыцца ад ганьбы. Не ведаюць, што з ім рабіць і еўрапейцы. Але, па вялікім рахунку, асноўная адказнасць за тое, каб пазбавіцца ад гэтага рэжыму ляжыць на нас - беларусах», - падсумаваў Павел Севярынец.

Нагадаем, 26 ліпеня Лукашэнка заявіў пра затрыманне супрацоўніка беларускіх спецслужбаў, які працаваў на замежныя дзяржавы праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы. Супрацоўнік спецслужбаў, удакладніў ён, «не толькі здаваў інфармацыю, але з-за яго дзейнасці пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжой». Праз некаторы час стала вядома пра затрыманне ксяндза Уладзіслава Лазара. Ён абвінавачваецца ў перадачы грошай «шпіёну».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках