26 красавiка 2024, Пятніца, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі і літоўскі музеі разам раскажуць аб гісторыі ВКЛ

19
Беларускі і літоўскі музеі разам раскажуць аб гісторыі ВКЛ

Мірскі замак падпісаў дамову аб супрацоўніцтве з літоўскім Палацам вялікіх князёў.

Літоўскі Нацыянальны музей «Палац вялікіх князёў літоўскіх» і замкавы комплекс «Мір» падпісалі 25 студзеня ў Вільні ўмову аб супрацоўніцтве. Пра гэта паведаміла прэс-служба замкавага комплексу «Мір». На ўрачыстай цырымоніі былі паслы Літвы і Беларусі. Беларусы і літоўцы дамовіліся ў рамках гэтых устаноў супольна ажыццяўляць праекты, прысвечаныя вывучэнню і папулярызацыі гісторыі ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

З 24 да 26 студзеня Мірскі замак браў удзел у Міжнароднай выставе турызму, адпачынку і спорту ADVENTUR-2014, прысвечанай сямейнаму адпачынку, а таксама рэкрэацыйным і экскурсійным паездкам за мяжу, справовым замежным выправам, індывідуальнаму турызму, актыўнаму адпачынку. Арганізатарамі выставы выступіла літоўская старана.

«Удзел музея ў гэтых акцыях - адна з магчымасцяў павелічэння турыстычнай плыні і падвышэння дасведчанасці замежных грамадзян аб Мірскім замку як прывабным для турыстаў аб’екце», - упэўненыя ў прэс-службе Мірскага замка.

Мірскі замак - помнік архітэктуры, пабудаваны ў гатычным стылі, у мястэчку Мір Гарадзенскай вобласці. Упершыню згадваецца ў 1395 годзе. Замак унесены ў спіс Сусветнай спадчыны UNESCO ў 2000 годзе. З 1939 года ў дзяржаўнай уласнасці.

Палац вялікіх князёў літоўскіх - каралеўская рэзідэнцыя вярхоўных літоўскіх кіраўнікоў Гедымінавічаў. Быў пабудаваны ў Вільні каля Замкавай гары ў XV стагоддзі. За XVII-XIX стагоддзя быў цалкам разбураны. У 2002 годзе ў гонар тысячагадовай юбілею Літвы была прынятая пастанова аднавіць архітэктурны помнік, а ў 2009-м з'явіўся Нацыянальны музей з велізарнай калекцыяй археалагічных знаходак, знойдзеных падчас раскопак палаца.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках