13-гадовая амерыканка рыхтуецца да палёту на Марс
18- 8.10.2014, 20:38
- 12,205
Аліса Карсан з горада Батон-Руж у штаце Луізіяна марыць стаць першым чалавекам на Марсе.
Гэта не проста фантазіі: яна ўжо некалькі гадоў праходзіць падрыхтоўку. Прадстаўнік NASA Пол Форман заявіў, што ў Алісы Карсан сапраўды ёсць добры шанец стаць астранаўтам, перадае BBC.
Яна вывучае некалькі замежных моў і дакладныя навукі, а таксама стала першым чалавекам, які наведаў усе тры касмічныя лагеры, якія арганізуе NASA. Яе пазыўны - Blueberry (у перакладзе - "буякі").
Аліса кажа, што не разглядае магчымасць паразы. Са слоў яе бацькі, у іх усё спланавана на 20 гадоў наперад.