Прэзідэнт Літвы назвала Расею тэрарыстычнай дзяржавай
8- 20.11.2014, 10:56
- 10,105
Калі не спыніць Расею на Украіне, то агрэсія можа распаўсюдзіцца па Еўропе.
Пра гэта заявіла ў апублікаваным у чацвер інтэрв'ю прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ, назваўшы Расею тэрарыстычнай дзяржавай, піша ru.delfi.lt.
«Украіна сёння змагаецца за мір ва ўсёй Еўропе, за ўсіх нас. Калі тэрарыстычную дзяржаву, якая ажыццяўляе агрэсію супраць свайго суседа, не спыніць, то агрэсія можа распаўсюдзіцца па Еўропе і далей», - сказала прэзідэнт радыё LRT.