Акцыя пратэсту лекараў пройдзе ў Маскве 30 лістапада
4- 20.11.2014, 14:02
- 6,323
Маскоўскія ўлады ўзгаднілі заяўку на акцыю медыкаў у цэнтры сталіцы Расеі.
Пра гэта паведаміў першы намеснік кіраўніка дэпартамента рэгіянальнай бяспекі і процідзеяння карупцыі мэрыі Масквы Васіль Алейнік, паведамляе BBC.
Раней у расейскіх СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што падчас рэарганізацыі маскоўскай сістэмы аховы здароўя будзе ліквідаваны шэраг лякарняў і радзільняў, што выклікала бурную рэакцыю з боку медыкаў.
Удзельнікі акцыі збяруцца на Самацечнай плошчы, пройдуць шэсцем па скверы ўздоўж Самацечнай вуліцы да перасячэння з Дэлегатскай, далей пройдуць да месца перасячэння вуліцы Дурава і Алімпійскага праспекта, дзе правядуць мітынг.
Са слоў Алейніка, колькасць удзельнікаў акцыі - да паўтары тысячы чалавек.
Фота: EFE/EPA