Расея сцягнула да межаў Украіны 6 ракетных комплексаў «Іскандэр»
11- 4.11.2014, 11:13
- 19,476
Расея сцягнула да межаў Украіны аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы «Іскандэр».
Пра гэта напісаў кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук ў «Фэйсбуку».
«У прымежнай паласе РФ насупраць Данецкай вобласці (Украіна) зафіксавана прыбыццё падраздзялення (6 пускавых установак) аператыўна-тактычных ракетных комплексаў «Іскандэр», - напісаў Тымчук.
З ягонай інфармацыі, у прыгранічных раёнах РФ насупраць паўночных раёнаў Луганскай вобласці (Украіна) асабісты склад пагранвойскаў ФСБ РФ пераведзены ў павышаную ступень баявой гатоўнасці, варыянт нясення службы - узмоцнены.