Магілёўскія кандуктары прадавалі фальшывыя талоны
11- 4.11.2014, 16:27
- 15,834
У Магілёве перад судом апынуцца трое кандуктараў тралейбуснага парка.
Яны прадавалі пасажырам падробленыя адрыўныя талончыкі, паведамляе тэлекампанія "Магілёў".
"Ідэйным натхняльнікам" гэтай прадпрымальнай тройцы стала 51-гадовая жыхарка Магілёва. Дома ў яе аператыўнікі канфіскавалі газетную паперу, камп'ютэрную тэхніку і 312 падробных талонаў на праезд.
Такія талоны яна рэалізоўвала разам з двума калегамі. Кожная незаконна зарабіла ледзь каля 1,5 мільёна рублёў. У дачыненні да іх бачыцца адміністрацыйны працэс. Матэрыялы справы ўжо перададзеныя ў суд. Кожнай з кандуктараў пагражае штраф да 20 базавых велічынь.
Фота: bymedia.net