Генеральны сакратар АБСЕ едзе ва Украіну
3- 4.11.2014, 17:30
- 5,343
Заўтра Кіеў з візітам наведае генеральны сакратар АБСЕ Ламберта Заньер.
Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных спраў Украіны ў сваім акаўнце ў "Твітэры".
"Заўтра Украіну з візітам наведае Генеральны сакратар АБСЕ Ламберта Заньер. Плануецца сустрэча з Паўлам Клімкіным", - адзначаецца ў паведамленні.
.@YPerebyinis: завтра Україну з візитом відвідає Генсек #ОБСЄ Л.Заньєр. Планується зустріч з @PavloKlimkin @OSCE @lamzannier
— MFA of Ukraine (@MFA_Ukraine) 4 ноября 2014
Ламберта Заньер прыязджаў ва Украіну яшчэ ў пачатку траўня. Падчас візіту бакі абмяркоўвалі шляхі дээскалацыі сітуацыі ў Данбасе.