Намесніка дырэктара Менскага медыцынскага каледжа судзяць за буйны хабар
6- 1.12.2014, 15:46
- 18,117
Першае слуханне адбудзецца сёння, 1 снежня.
Пра гэта charter97.org паведаміў чытач, які працуе адвакатам.
«Сёння ў судзе Партызанскага раёна Менска праходзіць першае слуханне ў справе Юрыя Валачкова-Ламейкі, экс намесніка дырэктара ў адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце ўстановы адукацыі «Менскі дзяржаўны медыцынскі каледж», якога злавілі з доказамі злачынства пры атрыманні буйнога хабару ў 20 мільёнаў беларускіх рублёў 2 верасня 2014 года прама ў службовым кабінеце», - распавёў ён.
Старшыня суда Таццяна Чаркас каментаваць гэтую справу адмовілася.
«Па тэлефоне мы справы не абмяркоўваем, і інфармацыю прэсе выдаём з дазволу Вярхоўнага суда», - сказала яна.