Унікальныя кадры, знятыя байцом УВ падчас Еўрамайдану (Відэа)
44- 1.12.2014, 17:13
- 72,293
Андрэй Дзіндзя апублікаваў відэазапісы, знятыя байцом Унутраных войскаў Украіны ў лютым 2014 на Інстытуцкай і Банкавай.
На кадрах бачныя падзеі мінулай зімы вачыма сілавікоў, якія ахоўвалі ўрадавы квартал ад актывістаў Еўрамайдану, піша «Карэспандэнт».
На відэазапісах, знятых 18 лютага на Інстытуцкай, бачныя параненыя і забітыя людзі. Таксама на кадрах чутныя выбухі.
Паводле звестак Андрэя Дзіндзі, відэа было знятае байцом з Марыупаля.
Відэа змяшчае шакуючыя кадры. Не рэкамендуецца да прагляду асобам, якія не дасягнулі 18 гадоў, цяжарным жанчынам і людзям са слабай псіхікай.
18 лютага - вуліца Інстытуцкая
Па той бок барыкад - вуліца Банкавая