Расейскую ялінку ў Парыжы ўпрыгожылі сіне-жоўтымі стужкамі
3- 23.12.2014, 14:07
- 20,512
Украінцы ў Парыжы ўпрыгожылі падораную расейцамі навагоднюю ялінку каля Сабора Парыжскай Божай Маці сіне-жоўтымі стужкамі.
На стужках былі напісаны імёны 17 загінулых у зоне АТА воінаў 40-га батальёна тэрытарыяльнай абароны "Крыўбас".
Пра гэта паведамляе "Укрінфарм".
"Воінам 40-га батальёна, у памяць аб 17 загінулых героях. Цяпер іх імёны - на ялінцы каля Сабора Парыжскай Божай Маці!" - Адзначыла адна з арганізатарак акцыі Ала Лазарава.
Паведамляецца, што паліцыя з разуменнем паставілася да дзеянняў украінцаў.