Гульцоў КХЛ папракнулі ў неахайнасці
- 23.12.2014, 15:05
- 4,385
Вірусныя захворванні гульцоў Кантынентальнай хакейнай лігі, якія пачасціліся апошнім часам, шмат у чым звязаныя з нядбайным стаўленнем спартоўцаў да асабістай гігіены.
Пра гэта ТАСС паведаміў віцэ-прэзідэнт КХЛ па медыцыне, кіраўнік медыцынскага цэнтра лігі Ігар Мядзведзеў.
«Вось ідзе матч, на лаўцы стаяць бутэлькі з вадой - з іх п'е, хто хоча. Або ручнік пот выцерці бяруць, чый застаўся. Таму, каб пазбегнуць заражэнняў хакеістам трэба звярнуцца да самадысцыпліны. Трэба строгае прытрымліванне правілах асабістай гігіены», - сказаў Мядзведзеў.
Кіраўнік медыцынскага цэнтра лігі адзначыў, што эпідэміі таксама звязаныя з анамальна цёплай зімой. З ягоных слоў, умовы надвор'я негатыўна паўплывалі на імунітэт хакеістаў.
У панядзелак, 22 снежня, стала вядома аб выяўленні віруснай інфекцыі ў 14 гульцоў «Адмірала», у сувязі з чым КХЛ перанесла два матчы каманды ва Уладзівастоку з новакузнецкім «Металургам» з 24 і 25 снежня 2014 года на 23 і 24 студзеня 2015.
У пачатку снежня паведамлялася, што ў іншым клубе КХЛ, екацярынбургскім «Аўтамабілісце», у 10 гульцоў выявілі кішачны грып. Праз гэта матч рэгулярнага чэмпіянату з «Трактарам» перанеслі з 1 снежня на 18 студзеня 2015 года.