Археолагі раскапалі сінагогу, у якой мог прапаведаваць Ісус Хрыстос
2- 23.12.2014, 17:25
- 9,308
Падчас археалагічных раскопак на заходнім узбярэжжы Галілейскага мора была выяўленая сінагога, пабудаваная ў пачатку 1 стагоддзя нашай эры.
Археолагі мяркуюць, што ёсць вялікая верагоднасць таго, што менавіта ў ёй калісьці прапаведаваў Ісус Хрыстос, паведамляе "Карэспандэнт".
"Гэта першая з раскапаных сінагог, куды ўваходзіў і прапаведаваў Ісус", - мяркуе айцец Імон Кэлі з каталіцкай арганізацыі Легіён Хрыста. Назваўшы тое, што адбылося "правідзеннем", ён дадаў, што гэта вельмі важная падзея для хрысціян і юдэяў.
Айцец Імон адзначыў, што думаючы пра Ісуса, людзі звычайна ўспамінаюць Віфлеем або Ерусалім, але яны забываюць, што Хрыстос правёў амаль усё сваё жыццё на тэрыторыі сучаснага паўночнага Ізраіля.
У першым стагоддзі людзі не толькі маліліся ў сінагогах, але і праводзілі там сходы.
Экспэрты пацвердзілі меркаванне айца Імона і сказалі, што сапраўды ёсць вялікая верагоднасць, што Ісус Хрыстос калісьці прапаведаваў у знойдзенай сінагозе.