АДКБ стварае агульныя ВПС
6- 23.12.2014, 17:27
- 6,511
Лідары краін АДКБ прынялі пастанову аб стварэнні Калектыўных авіяцыйных сіл.
23 снежня адпаведны дакумент быў падпісаны ў Маскве, паведамляе БелаПАН.
У складзе сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ прадугледжваецца стварыць кааліцыйнага групоўку - Калектыўныя авіяцыйныя сілы АДКБ, якія ўключаюць авіяцыйныя фарміраванні вайскова-транспартнай (транспартнай) і спецыяльнай авіяцыі ўзброеных сілаў, органаў унутраных спраў (паліцыі), унутраных войскаў, органаў бяспекі і спецыяльных службаў, а таксама органаў, упаўнаважаных у сферы папярэджання і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый.
Кіраўнікі дзяржаў прынялі таксама антынаркатычную стратэгію да 2020 года, падпісалі пратакол аб узаемадзеянні дзяржаў АДКБ у супрацьдзеянні злачыннай дзейнасці ў інфармацыйнай сферы, зацвердзілі палажэнне аб аперацыі пастаяннага дзеяння ў супрацьдзеянні злачынствам у сферы інфармацыйных тэхналогій (аперацыя «Проксі»).
Усяго на сесіі падпісана каля 20 дакументаў.