Зорка фільма «Вій» учыніў дэбош у маскоўскім кафэ (Відэа)
19- 11.02.2014, 10:50
- 25,250
Вядомы акцёр Анатоль Гушчын трапіў у аддзяленне паліцыі пасля дэбошу, учыненага ім у кафэ «Му-Му» на паўночным усходзе Масквы.
Інцыдэнт адбыўся ў ноч з 3 на 4 лютага. Супрацоўнікам установы прыйшлося выклікаць нарад паліцыі, каб суцішыць наведвальніка, перадае Life News.
- Там быў канфлікт, а потым прыехала паліцыя, - распавядае відавочца таго, што адбылося, які зняў акцёра на відэа. - Ён крычаў: «Я народны артыст Расеі, у мяне 66 роляў».
На кадрах бачна, што Анатоль Гушчын не саромеецца ў выразах і ўсяляк абражае супрацоўнікаў паліцыі.
Пры гэтым можна заўважыць, што ў акцёра з носа цячэ кроў. Па словах відавочцаў здарэння, траўму Гушчын атрымаў, калі ўпаў. Акцёра даставілі ў аддзяленне паліцыі і нават далі асобную камеру.
Анатоль Гушчын вядомы сваімі ролямі ў фільмах «Зорка», «Вій», у серыялах «Салдаты», «Глушэц. Працяг», дзе ён сыграў следчага Васіна, «Дальнабойнікі», «Ясенін».