Харкаўскія прадуктовыя крамы гандлююць бітамі
22- 11.02.2014, 18:46
- 18,870
У супермаркетах Харкава грамадзянам масава прадаюць незвычайны для іх тавар - біты.
Пра гэта гаворыцца на старонцы актывісткі Еўрамайдана Вікторыі Чараўковай у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
«Паміж пральнымі парашкамі і хлебам у звычайным Харкаўскім супермаркеце...», - піша яна.
Харкаўцам прапануюцца біты з розных парод дрэва, што адпаведна ўплывае на іх кошт.
Адзначым, што біты - галоўная зброя бандытаў - цітушак, якія апошнім часам пазапаўнялі вуліцы Кіева і нападаюць на актывістаў украінскай апазіцыі, а таксама псуюць іх аўтамабілі.