28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Ізраіля Шагал назваў беларускіх палітвязняў крымінальнікамі (Відэа)

52

Іосіф Шагал параўнаў беларускіх палітычных вязняў з палестынскімі экстрэмістамі.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю каналу RTVI 6 лютага.

«Тыя, каго лічаць палітвязнямі, - гэта чатыры чалавекі афіцыйна сёння. Чатыры чалавекі засталося, сядзяць у турме. Лукашэнка прапаноўвае ім напісаць просьбу аб памілаванні, як у гісторыі з Хадаркоўскім: напішы просьбу - цябе выпусцяць. Яны не хочуць, аддаюць перавагу заставацца героямі ў турме», - сказаў Іосіф Шагал.

На пытанне журналісткі аб пазіцыі Ізраіля, як адзінай дэмакратыі на Блізкім Усходзе, у адносінах да праблемы палітвязняў у Беларусі, Шагал адказаў:

«Як мы паставімся да палестынца, які кіне камень у Кнэсет? Ён хто - палітвязень або крымінальнік? Яны ўсе сядзяць па крымінальным артыкуле, а не па палітычным. Усе. За атаку парламента, за кіданне камянёў».

«Я не кажу, што яны не палітвязні - з якога боку глядзець. З пункту гледжання крымінальнага кодэкса краіны, дзе іх пасадзілі, яны крымінальнікі. З пункту гледжання Польшчы ці Еўразвяза, яны палітвязні», - дадаў ізраільскі дыпламат.

На ўдакладняючае пытанне журналісткі «а з пункту гледжання Ізраіля?», Шагал адказаў:

«З пункту гледжання нашага, яны - крымінальнікі, таму што ў іх ёсць артыкул - за хуліганства, за кіданне камянёў, за прыніжэнне ўладаў ну і гэтак далей».

Амбасадар Ізраіля таксама пракаментаваў заходнія санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Менска.

«Галоўная краіна, якая ініцыявала ўвесь прэсінг супраць Беларусі, - гэта Польшча. Дык вось, для прыкладу: Польшча, якая ініцыявала ўсе гэтыя санкцыі, мае з Беларуссю тавараабарот 5 мільярдаў даляраў. Накшталт, з аднаго боку, яны кажуць «ой, правы чалавека парушаюць, дыктатар», а з другога - 5 мільярдаў даляраў».

Пры гэтым Шагал адзначыў, што тавараабарот паміж Беларуссю і Ізраілем складае ўсяго 130 мільёнаў даляраў.

Па словах ізраільскага дыпламата, яго краіна ўважліва вывучае магчымасць стварэння зоны свабоднага гандлю з краінамі Мытнага саюза.

Акрамя таго, Шагал паведаміў, што існуе верагоднасць хуткай адмены візавага рэжыму паміж Беларуссю і Ізраілем. «Калі ўсё складзецца, калі ўсе бакі дамовяцца, ёсць рэальны шанец, што да лета візавы рэжым адменіцца», - заявіў ён.

Нагадаем, Іосіф Шагал і раней дазваляў сябе некарэктныя выказванні наконт беларускіх палітвязняў. 15 лютага на сваёй першай прэс-канферэнцыі ў Менску ён заявіў, што не ведае аб іх наяўнасці ў нашай краіне. «Я - грамадзянін Ізраіля, у нас няма палітвязняў. Што да Беларусі, то я не ведаю, мне трэба пачытаць газеты. Праз паўгода я адкажу на ваша пытанне, - сказаў амбасадар. - Я журналіст і выдатна ведаю, як пішуцца артыкулы. Вы самі бывалі ў лагерах для палітвязняў?»

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках