30 красавiка 2024, aўторак, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія хакеісты выйгралі ў расейцаў у Сочы

124
Амерыканскія хакеісты выйгралі ў расейцаў у Сочы

Зборная Расеі па хакеі прайграла ЗША (2:3 па булітах) у другім матчы групавога турніру Алімпіяды.

Асноўны і дадатковы час завяршыўся ўнічыю 2:2, а ў серыі пасляматчавых кідкоў больш дакладнымі былі амерыканцы. Вырашальны буліт рэалізаваў Ці Джэй Ошы, піша Lenta.ru.

Дзве шайбы закінуў капітан зборнай Расеі Павел Дацюк, галы амерыканцаў - на рахунку Кэма Фаўлера і Джо Павелскі.

Серыя булітаў завяршылася з лікам 4:3 на карысць зборнай ЗША, прычым камандам прыйшлося выканаць па восем кідкоў. Галоўным героем серыі стаў Ошы, які выканаў шэсць булітаў і рэалізаваў чатыры з іх. У расейцаў два буліты выкангаў Ілля Кавальчук, адзін - Дацюк. Не рэалізавалі спробы Малкін, Дацюк (двойчы) і Кавальчук (двойчы).

Пасля двух тураў зборная Расеі набрала чатыры ачкі, амерыканцы - пяць. Акрамя таго, у групе А у славенцаў тры ачкі, у славакаў - нуль.

У мужчынскім алімпійскім хакейным турніры бяруць удзел 12 каманд, якія разбіты на тры групы. Паводле вынікаў групавых спаборніцтваў будзе складзена зводная табліца. Чатыры лепшыя каманды адразу выйдуць у чвэрцьфінал, астатнія правядуць чатыры матчы 1/8 фіналу.

Фота: REUTERS/Mark Blinch

Напісаць каментар 124

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках