Грузінскія выканаўцы спелі «Я не здамся без бою» ў знак салідарнасці з Украінай
4- 18.03.2014, 13:29
- 9,394
Падчас выканання песні на сцэне разгарнулі ўкраінскі сцяг.
Удзельнікі талент-шоў у Грузіі спелі песню «Я не здамся без бою» гурта «Океан Эльзы». Такім чынам яны падтрымалі ўкраінцаў і выказалі пратэст супраць уварвання расейскіх войскаў. Падчас выканання песні грузінскія музыкі разгарнулі на сцэне сцяг Украіны, піша «Сегодня».
Раней грузінскія зоркі запісалі песню і знялі кліп «We are Ukrainians» у падтрымку Майдана.