24 кастрычнiка 2021, Нядзеля, 9:35
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Масквічы пратэстуюць супраць вайны: затрыманыя 40 чалавек

7
Масквічы пратэстуюць супраць вайны: затрыманыя 40 чалавек

Блізу 40 чалавек затрымана ў цэнтры Масквы ў нядзелю.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ГУ МУС РФ Масквы, паведамляе РІА «Новости».

«У нядзелю на вуліцы Ваздвіжэнкі сабралася група грамадзян, якія распачалі спробы парушыць грамадскі парадак, нягледзячы на патрабаванні паліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеянні», - адзначылі ў прэс-службе глаўка.

Блізу 40 найбольш актыўных удзельнікаў былі затрыманыя і дастаўлены ў органы ўнутраных спраў для прыцягнення да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Як паведамляе Lenta.ru, у акцыі бралі ўдзел блізу 200-250 чалавек. Удзельнікі мітынгу скандуюць: «Не вайне!» Пікетчыкам даводзіцца перыядычна пераходзіць з тратуара на тратуар, так як іх просяць разыйсціся супрацоўнікі паліцыі.

Антываенны мітынг ля будынка Мінабароны РФ не ўзгоднены з гарадскімі ўладамі.

Нагадаем, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 1 сакавіка ўнёс у Савет Федэрацыі зварот аб выкарыстанні узброеных сіл на тэрыторыі Украіны «да нармалізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ў гэтай краіне». Прычынай такіх мер у дакуменце названа «экстраардынарная сітуацыя», якая склалася ў гэтай краіне.

Раней ваенныя Расеі занялі амаль усе стратэгічныя аб'екты ў Крыме. У некаторых абласных цэнтрах на ўсходзе Украіны правакатары і сепаратысты штурмавалі адміністрацыйныя будынкі. 2 сакавіка стала вядома, што да мяжы ў раёне Харкаўскай вобласці высунутыя падраздзяленні Цэнтральнай вайсковай акругі Расеі.

Украіна звярнулася да ЗША і іншых пастаянных сяябраў Савета Бяспекі ААН, а таксама да кіраўніцтва НАТА з просьбай аб абароне тэрытарыяльнай цэласнасці. В.а. прэзідэнта краіны Аляксандр Турчынаў увёў у дзеянне пастанову Савета нацбяспекі і абароны аб прывядзенні Узброеных сіл у поўную баявую гатоўнасць.

Фота: kasparov.ru