24 кастрычнiка 2021, Нядзеля, 9:49
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін правакуе новую вайну ў Еўропе

140
Пуцін правакуе новую вайну ў Еўропе

Прэзідэнт Расеі папрасіў у Савета Федэрацыі дазволу ўвесці войскі ва Украіну.

Уладзімір Пуцін звярнуўся да верхняй палаты Федэральнага Сходу Расеі за дазволам выкарыстоўваць расейскія ўзброеныя сілы на тэрыторыі Украіны, паведамляе РІА Новости.

Пра гэта ў суботу паведаміла прэс-служба Крамля. Гаворка ідзе аб выкарыстанні войскаў на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым.

«У сувязі з экстраардынарнай сітуацыяй, якая склалася ва Украіне, пагрозай жыццю грамадзян Расейскай Федэрацыі, нашых суайчыннікаў, асабістага складу вайсковага кантынгенту Узброеных Сіл Расейскай Федэрацыі, якая дыслакуецца ў адпаведнасці з міжнароднай дамовай на тэрыторыі Украіны (Аўтаномная Рэспубліка Крым), на падставе пункта «г» часткі 1 артыкула 102 Канстытуцыі Расейскай Федэрацыі ўношу ў Савет Федэрацыі Федэральнага Сходу Расейскай Федэрацыі зварот аб выкарыстанні Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі на тэрыторыі Украіны да нармалізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ў гэтай краіне», - гаворыцца ў звароце.

Раней са зваротам да Пуціна выступілі абедзве палаты расейскага парламента, якія папрасілі «прыняць меры для стабілізацыі сітуацыі ў Крыме».

Паводле расейскага заканадаўства, для развязання пытання аб накіраванні абмежаванага кантынгенту за мяжу, кіраўнік дзяржавы звяртаецца да верхняй палаты парламенту, і тая на сваім пасяджэнні прымае адпаведную пастанову.

Нагадаем, расейскія вайскоўцы на працягу апошніх дзён захапілі шэраг аб'ектаў у Крыме. Акрамя таго, узброеныя баевікі ўзялі штурмам адміністрацыйныя будынкі ў Данецку і Харкаве.

Фота: Reuters