19 кастрычнiка 2026, панядзелак, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гол Шаранговіча дапамог «Калгары» абгуляць пераможцу Кубка Стэнлі

Гол Шаранговіча дапамог «Калгары» абгуляць пераможцу Кубка Стэнлі
Ягор Шаранговіч
Фота: Getty Images

Беларускі хакеіст закінуў вырашальную шайбу.

У рэгулярным чэмпіянаце НХЛ «Калгары» вырваў перамогу над дзеючым уладальнікам Кубка Стэнлі «Каралінай» – 3:2 (0:0, 2:2, 1:0).

Галоўным героем канцоўкі матчу стаў беларускі нападнік «Калгары» Ягор Шаранговіч. На 55-й хвіліне паядынку форвард закінуў пераможную шайбу. Па выніках матчу быў прызнаны трэцяй зоркай сустрэчы, піша hockey.by.

Усяго беларус правёў на лёдзе 16:42 (21 змену), з якіх 2:22 адыграў у большасці і 1:44 – у меншасці. Таксама выканаў 6 кідкоў у створ варот, выйграў 1 з 2 укіданняў (50%), дапусціў 1 страту і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «0».

У бягучым рэгулярным чэмпіянаце НХЛ у актыве Ягора Шаранговіча 8 праведзеных матчаў і 4 (2+2) ачкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲