Грабоўскі закінуў пераможную шайбу ў матчы супраць «Сэнт-Луіса»
2- 9.04.2014, 9:18
- 4,343
Беларускі форвард дапамог «Вашынгтону» атрымаць чарговую перамогу ў НХЛ.
Міхаіл Грабоўскі закінуў пераможную шайбу ў госцевым матчы "Вашынгтона" супраць «Сэнт-Луіса» - 4:1. Беларус правёў на пляцоўцы 12 хвілін 21 секунду і зарабіў «+2» па сістэме «плюс-мінус», піша «Прессбол».
Сэнт-Луіс - Вашынгтон - 1:4 (0:1, 1:2, 0:1).
Шайбы: 0:1 - Авечкін (17.54 - бал.). 1:1 - Лапьер (22.39). 1:2 - Грабоўскі (28.52). 1:3 - Бэкстрам (38.50). 1:4 - Бэкстрам (40.16 - бал.).