Сімферопаль прапанавалі перайменаваць у «Пуцін»
47- 9.04.2014, 11:37
- 15,647
Адпаведная прапанова была агучаная на мітынгу супраць гарадской улады ў Керчы ў мінулую суботу.
Як піша "Керчь.ФМ", адным з выступоўцаў была агучаная прапанова прысвоіць гораду Сімферопалю назву "Пуцін".
Акрамя таго, мітынгоўцы партыі "Рускае адзінства" і прадстаўнікі грамадскасці Керчы і феадосіі выказалі падтрымку паўднёваму ўсходу Украіны ў пытанні далучэння да Расеі.