На Данетчыне выкралі дэпутата
2- 4.05.2014, 19:04
- 10,820
Захоп адбыўся з ужываннем агнястрэльнай зброі. Тыя, хто нападаў былі ў камуфляжы з АК-100, гаварылі на акцэнце не характэрным для ўкраінскай мовы.
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў народны дэпутат Аляксандр Брыгінец.
«Сёння сепаратысты з так званай ДНР («Данецкай народнай рэспублікі» - Рэд.) ўзялі ў закладнікі дэпутата, 50-гадовага Канстанціна Мусейку, ад Партыі абаронцаў Айчыны Новаградаўскай гарадской рады, які некалькі гадзін не даваў павесіць сепаратысцкі сцяг», – напісаў ён.
«Як паведамляюць актывісты Украінскага дзела, захапілі яго прама дома, дзе разам з ім было яшчэ шэсць чалавек. Захоп адбыўся з ужываннем агнястрэльнай зброі. Мусейка паранены ў нагу. Грамадзяне, якія знаходзіліся з дэпутатам таксама былі захопленыя, акрамя аднаго, якому ўдалося ўцячы – ён выскачыў на павароце з аўтамабіля ў якім іх перавозілі. Тыя, хто нападаў былі ў камуфляжы з АК-100, гаварылі на акцэнце не характэрным для ўкраінскага мовы», - падкрэсліў Брыгінец.