Беларускі курсант загінуў у Расеі
11- 8.05.2014, 15:49
- 17,313
Навучальны самалёт разбіўся сёння раніцай ва Ульянаўскай вобласці.
Падчас крушэння ў раёне пасёлка Красны Гуляй загінулі інструктар, які выконваў трэніровачны палёт, і курсант.
Паветранае НЗ адбылося ва Ульянаўскай вобласці. У раёне пасёлка Красны Гуляй разбіўся самалёт Diamond DA-40 пад нумарам RA-01726, які належыць Вышэйшаму Ульянаўскаму вучылішчу грамадзянскай авіяцыі. У выніку падзення загінулі два чалавекі.
LifeNews сталі вядомыя іх асобы - гэта інструктар Юрый Пятроў і курсант Ульянаўскага вышэйшага авіяцыйнага вучылішча Мікіта Кірэеў, грамадзянін Беларусі.
Паводле інфармацыі партала, пасля ўзлёту самалёт паспеў праляцець каля двух кіламетраў.
У прэс-службе МНС па Ульянаўскай вобласці распавялі, што надзвычайнае здарэнне адбылося каля 10:30 раніцы ў Сенгілееўскім раёне Ульянаўскай вобласці. Абставіны здарэння высвятляюцца.
Фота: job-sbu.org