Новым амбасадарам Польшчы ў Расеі стане намесніца кіраўніка МЗС
4- 14.06.2014, 15:49
- 7,306
Новым амбасадарам Польшчы ў Расеі стане намесніца міністра замежных спраў Польшчы Катажына Пялчынская-Наленч.
Пра гэта РІА Навіны паведамілі дыпламатычныя крыніцы.
Гэтую інфармацыю сайту charter97.org таксама пацвердзілі нашыя польскія крыніцы.
Цяперашні амбасадар Польшчы ў Маскве Войцэх Заянчкоўскі восенню вернецца ў Варшаву.
Заянчкоўскі узначальваў польскую дыпмісію ў Маскве з 2010 года.
Намесніца міністра замежных спраў Польшчы Катажына Пялчынская-Наленч з'яўляецца аўтарам некалькіх дзясяткаў публікацый, прысвечаных пытанням трансфармацыі ў Расеі. Валодае рускай і ангельскай мовамі.