21 траўня 2024, aўторак, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння стануць вядомыя вынікі ЦТ у беларускай і расейскай мовах

Сёння стануць вядомыя вынікі ЦТ у беларускай і расейскай мовах

Вынікі цэнтралізаванага тэставання (ЦТ) у расейскай і беларускай мовах будуць пададзены абітурыентам 24 чэрвеня.

Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Беларусі Мікалай Фяськоў, піша БелТА.

Паводле ягоных слоў, сёння супрацоўнікі інстытута апрацавалі апошнія бланкі адказаў. Матэрыялы будуць перададзеныя ва ўстановы адукацыі, якія былі паказаныя пунктамі рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэставанне.

Вынікі ЦТ будуць пададзеныя з 24 чэрвеня і на сайтах пунктаў праходжання тэставання, інфармацыйных стэндах гэтых устаноў, а таксама сайце РІКВ. Крыху раней іх могуць даведацца абітурыенты, якія скарысталіся платнай паслугай SMS-запытаў (паслуга даступная для абанентаў Velcom, MTC, Diallog).

ЦТ у беларускай мове адбылося 14 чэрвеня, а ЦТ у расейскай мове прайшло 15 чэрвеня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках