Аляксандр Андрыеўскі: «Дынама» са мной да канца так і не разлічылася»
5- 24.06.2014, 19:16
- 9,419
Былы трэнер менскага «Дынама» Аляксандр Андрыеўскі адзначыў, што клуб не да канца разлічыўся з ім.
Пра гэта ён заявіў by.tribuna.com.
- Зімой з'яўлялася навіна, што вы можаце падаць у суд на «Дынама».
- Мог, але не падаў. Калі б зрабіў гэта, думаю, у «Прессболе» ужо напісалі б. Бо там жа на апярэджанне працуюць. Разважыў абысціся без судовых разглядаў. Тым не менш, «Дынама» са мной да канца так і не разлічылася.
Нагадаем, раней паведамлялася, што клуб завінаваціўся Аляксандру Андрыеўскаму блізу 100 тысяч даляраў.