25 красавiка 2024, Чацвер, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаваны абноўлены «чорны спіс» ЕЗ

12
Апублікаваны абноўлены «чорны спіс» ЕЗ

Афіцыйны часопіс Еўразвязу апублікаваў абноўлены санкцыйны спіс у дачыненні да Беларусі.

З яго, як ужо паведамлялася, выключаныя прозвішчы васьмі беларускіх чыноўнікаў. У той жа час адное прозвішча ў спіс уключанае, піша БелаПАН.

Так, з чорнага спісу выключаныя:

- Былы пракурор Менскай вобласці Аляксандр Архіпаў;

- Суддзя суда Фрунзенскага раёна горада Мкнска Ганна Самалюк;

- Старшыня Магілёўскай рэгіянальнай выбарчай камісіі Валеры Берастаў;

- Сябра ЦВК Наталля Бушная;

- Пракурор Андрэй Мігун;

- Былы намеснік старшыні КДБ Мікалай Свораб;

- Намеснік старшыні КДБ Пётр Траццяк;

- Былы начальнік управы ўрадавых сувязяў КДБ Ігар Варапаеў.

У той жа час у спіс дададзены суддзя Шклоўскага раённага суда Віталь Волкаў, які ў студзені 2012 года прыняў пастанову аб пераводзе экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Мікалая Статкевіча ў турму закрытага тыпу ў Магілёве на падставе таго, што Статкевіч нібыта парушаў правілы зняволення ў Шклоўскай папраўчай калоніі №17. «Гэтая пастанова прывяла да парушэння правоў Статкевіча, у тым ліку пазбаўлення сну і пагрозе здароўю», - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Нагадаем, Еўразвяз аднавіў дзеянне санкцый у дачыненні да Беларусі пасля жорсткага разгону дэманстрацыі 19 снежня 2010 года.

29 кастрычніка 2013 года дзеянне санкцый было чарговым разам прадоўжанае на год - да 31 кастрычніка 2014 года. «Гэта адбылося ў сувязі з тым, што палітычныя зняволеныя дагэтуль не вызваленыя, а паляпшэнняў у сферы павагі правоў чалавека, вяршэнства закона і дэмакратычных прынцыпаў у Беларусі не назіраецца», - гаварылася тады ў паведамленні прэс-службы ЕЗ.

Пры гэтым у ЕЗ падкрэсліваюць, што Еўразвяз захавае палітыку крытычнага ўзаемадзеяння з Беларуссю, накіраваную на забеспячэнне захавання правоў чалавека і дэмакратычных прынцыпаў у краіне.

Такім чынам, цяпер, пасля перагляду санкцый, у спісе асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕЗ і чые фінансавыя сродкі ў ЕЗ павінны быць замарожаныя, засталося 225 прозвішчаў. Акрамя таго, санкцыі далей дзейнічаць у дачыненні да 25 беларускіх прадпрыемстваў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках