10 лiстапада 2026, aўторак, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Індыі тысячы пчол захапілі кандытарскую краму і пакінулі ўладальніка без пакупнікоў

У Індыі тысячы пчол захапілі кандытарскую краму і пакінулі ўладальніка без пакупнікоў
Ілюстрацыйнае фота

Відэафакт.

У індыйскім горадзе Фатэхабад уладальнік кандытарскай крамы расказаў, што тысячы пчол абляпілі прылаўкі з прысмакамі і практычна спынілі гандаль, піша NDTV.

Гаспадар крамы вырашыў павялічыць продажы і выставіў дадатковы прылавак проста на вуліцы. На ім разклалі традыцыйныя індыйскія прысмакі, многія з якіх прасякнутыя цукровым сіропам. Відаць, менавіта яны і прыцягнулі пчол.

У пэўны момант да крамы слётаўся велізарны рой. Камахі літаральна пакрылі падносы з дэсертамі, а астатнія кружылі вакол гандлёвай кропкі. На кадрах, што разышліся па сацсетках, бачна, што на некаторых прысмаках амаль не засталося вольнага месца. Работнікі спрабавалі прагнаць пчол, але тыя не збіраліся адлятаць. У ход пайшоў нават дым ад тлеючага драўнянага вугалю, аднак хутка пазбавіцца ад непрошаных гасцей не ўдалося.

Пакупнікі аддалі перавагу трымацца падалей ад крамы. У выніку гандаль быў сарваны. Паводле слоў гаспадара, з-за нашэсця пчол ён страціў прыкладна $2000.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲