Данія накіруе Украіне больш за €640 млн у выглядзе ваеннай падтрымкі
- 10.11.2026, 20:50
Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў краіны.
Улады Даніі ўзгаднілі чарговы пакет ваеннай падтрымкі Украіны на суму 4,8 млрд дацкіх крон (каля €642 млн). Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў краіны Ларс Лёкке Расмусэн па выніках пазачарговага пасяджэння камітэта па знешняй палітыцы, дзе ўрад правёў кансультацыі з парламентарэямі, перадае TV2.
Акрамя ваеннай дапамогі Капенгаген выдзяляе Украіне надзвычайны грант у памеры 150 млн крон (каля €20 млн) на падтрымку энергетычнага сектара. Паводле слоў кіраўніка МЗС, рашэнне прыурочана да візіту украінскага лідара Уладзіміра Зяленскага. «Сёння, падчас візіту Зяленскага, мы хацелі б паказаць на практыцы, што на падтрымку Даніі можна разлічваць», — заявіў Расмусэн.
Паводле выдання, новы пакет стаў 32-м па ліку з пачатку вайны РФ супраць Украіны.