10 лiстапада 2026, aўторак, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін і Лукашэнка сустрэліся ў Нова-Агарове

Пуцін і Лукашэнка сустрэліся ў Нова-Агарове

Расійскі правіцель па выніках сустрэчы паклікаў беларускага дыктатара да сябе дадому «на вячэру».

Дыктатары РФ і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка сустрэліся ў падмаскоўнай рэзідэнцыі Нова-Агарова.

Дыктатары сустрэліся ў шосты раз у 2026 годзе. Іх апошнія перамовы праходзілі таксама ў Нова-Агарове ў канцы жніўня. На сённяшняй сустрэчы спадар Пуцін падзякаваў Лукашэнку за дапамогу ў арганізацыі гуманітарных абменаў у вайне РФ супраць Украіны.

Пуцін па выніках сустрэчы запрасіў Лукашэнку на вячэру да сябе дадому.

Сёння Лукашэнка прыбыў у Маскву для ўдзелу ў пасяджэнні Савета бяспекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Акрамя таго, беларускі узурпатар планаваў правесці перамовы з Уладзімірам Пуціным. Чакаецца, што па выніках саміту бакі падпішуць некалькі шматбаковых дакументаў, уключаючы выніковую Дэкларацыю і Антытэрарыстычную стратэгію АДКБ да 2030 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲