Напярэдадні візіту Лукашэнкі ў Гатава фарбуюць бардзюры і слупы
39- 17.08.2014, 12:49
- 42,327
Ужо трэці тыдзень кіпіць праца на сумна вядомай дарозе Менск-Гатава.
Яна трапіла ў тройку дарог на якой падчас леташняга ўрагану «Хавер» сабралася вялікая колькасць аўтамабіляў. Аднак, як піша чытач charter97.org, дарогу не збіраюцца пашыраць ці рабіць больш бяспечнай для руху. Замест гэтага ўздоўж трасы ў аўральным парадку фарбуюць бардзюры, усталёўваюць новыя знакі і косяць траву. Прычына ў тым, што па дарозе ў хуткім часе праедзе Лукашэнка.
«Ніхто не збіраецца яе пашыраць, ці рабіць больш бяспечнай для руху. Проста павесілі новыя дарожныя знакі, скасілі вакол траву, падрэзалі дрэвы, пафарбавалі жалезабетонныя слупы, бетонныя кольцы, якія абазначаюць газаправод, што праходзіць пад імі, падраўнялі абочыну. Адным словам навялі марафет. Для многіх спачатку было загадкай прычына такой увагі, але ўсё было як звычайна. На гарбарны завод у Гатава прыязджае цар! Калі праехаць уздоўж завадскога плота становяцца бачныя маштабы падрыхтоўкі. Фарбуюць усё што можна: платы, бардзюры, трансфарматарныя падстанцыі, цэхі суседніх прадпрыемстваў і нават апору ЛЭП, якая чакала гэтага моманту гадоў трыццаць. Пашанцавала ёй, у адрозненні ад яе суседак, якія не праглядаюцца з боку завода», - піша чытач.