Букмекеры ставяць на БАТЭ
2- 26.08.2014, 11:09
- 5,888
Барысаўцы - фаварыты двухраўндавага супрацьстаяння.
На думку шэрагу букмекерскіх кантор, фаварытам у сённяшнім матчы раўнда плэй-оф Лігі чэмпіёнаў БАТЭ - «Слован» з'яўляецца беларускі клуб. Акрамя таго, букмекеры думаюць, што барысаўцы здолеюць выйсці ў групавы раўнд турніру, піша by.tribuna.com.
Каціроўкі Titanbet на матч з удзелам барысаўскага клуба выглядаюць наступным чынам:
БАТЭ - Слован - 1.75 - 3.40 - 4.75.
William Hill ацэньвае шанцы такім чынам:
БАТЭ - Слован - 1.83 - 3.20 - 5.00.
Betfred прымае на матч наступныя стаўкі:
БАТЭ - Слован - 1.80 - 3.60 - 4.50.
На выхад БАТЭ ў групавы этап William Hill выставіў наступныя каэфіцыенты:
БАТЭ - Слован - 1.40 - 2.75.
Нагадаем, матч пройдзе сёння на «Барысаў-Арэне» і пачнецца а 21:45.