Эва Копач абвясціла склад новага ўрада Польшчы
2- 19.09.2014, 11:36
- 5,594
Кіраўніца новага ўрада Польшчы назвала імёны міністраў.
Пра гэта паведамляе выданне Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org), якое вядзе жывую трансляцыю з Варшаўскага Політэхнічнага ўніверсітэта, дзе праходзіць выступленне прэм'ер-міністра.
Эва Копач абвясціла склад новага ўрада Польшчы:
Томаш Семяняк - віцэ-прэм'ер і міністр абароны,
Януш Пехацінскі - віцэ-прэм'ер, міністр эканомікі,
Малгажата Аміляноўска - міністр культуры,
Яна Клузік-Расткоўска - міністр адукацыі,
Лена Коларска-Бабіньска - міністр вышэйшай адукацыі,
Тэрэза Пятроўска - міністр унутраных спраў,
Малгажата Фушара - упаўнаважаны ўрада па справах раўнапраўя,
Яцэк Ціхоцкі - кіраўнік канцылярыі прэзідэнта Савета міністраў,
Барташ Арлуковіч - міністр аховы здароўя,
Анджэй Бэрнат - міністр спорту,
Валадзімер Карпіньскі - міністр фінансаў,
Марэк Савіцкі - міністр сельскай гаспадаркі,
Уладзіслаў Касіняк-Камыш - міністр здароўя,
Матэуш Шчурэк - міністр фінансаў,
Гжэгаж Схетына - кіраўнік міністэрства замежных спраў,
Марыя Васяк - міністр інфраструктуры і развіцця,
Анджэй Галіцкі - міністр адміністрацыі і цыфрацыі,
Цэзары Грабачык - міністр правасуддзя.
1 Кастрычніка Сэйм Польшчы збярэцца для галасавання аб пытанні вынясення ўраду Копач вотуму даверу. Калі большасць дэпутатаў прагаласуюць "за", Копач і яе міністры афіцыйна ўступяць на пасады. Улічваючы, што кандыдатуру Копач вылучыла на пасаду прэм'ера кіроўная кааліцыя, Сэйм, як чакаецца, падтрымае яе большасцю галасоў.