27 чэрвеня 2019, Чацвер, 4:13
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Беларускія «кібаргі» абараняюць аэрапорт Данецка пад бел-чырвона-белым сцягам

66

Над пазіцыямі добраахвотнікаў, якія адлюстроўваюць атакі расейскіх войскаў і тэрарыстаў лунае забаронены ў Беларусі нацыянальны сцяг.

Пра гэта гаворыцца ў запісу «Згуртавання патрыётаў» у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«На пазіцыях, разам з украінскімі сцягамі, лунаў бел-чырвона-белы сцяг. Пескі, раён Данецкага аэрапорта», - гаворыцца ў паведамленні.

Белорусские «киборги» защищают аэропорт Донецка под бело-красно-белым флагом

Нагадаем, цягам апошніх дзён баевікі ўшчыльную наблізіліся да пазіцый украінскіх сілавікоў у аэрапорце Данецка. Пазней тэрарысты некалькі разоў заяўлялі, што яны нібыта «зачысцілі» тэрмінал аэрапорта, у якім былі заблакаваныя байцы. Аднак прадстаўнікі ўкраінскіх вайскоўцаў пацвердзілі, што баі за тэрмінал аэрапорта працягваецца і зняпраўдзілі інфармацыю сепаратыстаў, што тыя ўзялі яго пад кантроль.

Раней ужо неаднаразова паведамлялася аб тым, што беларусы таксама бяруць удзел у баях супраць тэрарыстаў.

Украінскія байцы ўтрымліваюць пазіцыі ў стратэгічнай кропцы пад захопленым тэрарыстамі Данецкам ужо некалькі месяцаў.