4 лiстапада 2026, Серада, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вынесены прысуд рэктару, які гадамі выдумляў студэнтаў

3
Вынесены прысуд рэктару, які гадамі выдумляў студэнтаў
Мікалай Гаўрычэнка. Фота: sb.by

У акадэмію фіктыўна залічвалі людзей дзеля прыгожай статыстыкі.

Былому рэктару Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны прызначылі чатыры гады пазбаўлення волі ўмоўна за фіктыўнае залічэнне 95 студэнтаў, піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!».

Як паведамляе дзяржаўная газета «Віцьбічы», у 2020—2022 гадах кіраўнік ВНУ даваў падначаленым незаконныя распараджэнні фіктыўна залічваць абітурыентаў на бюджэтныя месцы. Сярод іх былі людзі, якія нават не падавалі дакументаў на паступленне, а таксама тыя, хто ўжо вучыўся ў акадэміі. Усіх фіктыўна залічаных адлічвалі яшчэ да 1 верасня.

Такім чынам кіраўніцтва навучальнай установы спрабавала схаваць недабор студэнтаў і фальсіфікавала дзяржаўную статыстыку.

Суд прызнаў былога рэктара вінаватым у перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Акрамя чатырох гадоў пазбаўлення волі, яму прызначылі штраф у памеры 18 тысяч рублёў і забаранілі цягам пяці гадоў займаць кіраўнічыя пасады. Аднак выкананне пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі адтэрмінавалі на тры гады, таму ў калонію ён пакуль не трапіць.

У публікацыі «Віцьбічы» імя былога рэктара не называлася. Раней пракуратура паведамляла, што гаворка ідзе пра навучальную ўстанову сельскагаспадарчага профілю, а цяпер дзяржаўная газета ўдакладніла, што яна знаходзіцца ў Віцебску.

Гэтыя звесткі дазваляюць меркаваць, што гаворка ідзе пра Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны, якую ў 2020—2022 гадах узначальваў Мікалай Гаўрычэнка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲