25 красавiка 2024, Чацвер, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Аб'ядноўвацца трэба хутка

17
Мікалай Статкевіч: Аб'ядноўвацца трэба хутка
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
ФОТА: БЕЛАПАН

Ініцыятыва вядомых грамадскіх, культурных і навуковых дзеячаў аб правядзенні Кангрэса дэмакратычных сіл - правільная і неабходная.

Пра гэта піша на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» лідар беларускай апазіцыі Мікалай Статкевіч.

«Падтрымліваю яе цалкам, - заявіў палітык. - Мяркую, што кіраўнікі дэмакратычных арганізацый абавязаны скарыстацца гэтай «падачай» дзеля аб'яднання. Часу на рэалізацыю ініцыятывы засталося мала. Таму неадкладна пачаў кансультацыі з дэмакратычнымі лідарамі аб яе рэалізацыі. Большасць з тых, да каго паспеў звярнуцца, адразу падтрымалі ідэю Кангрэсу і заявілі аб сваёй гатоўнасці ўвайсці ў склад яго аргкамітэта. Некаторыя папрасілі час, каб параіцца са сваімі калегамі. Думаю, што ўвечары 18 снежня можна будзе даведацца пра папярэдні склад аргкамітэта. А таксама аб прычынах, паводле якіх кіраўнікі некаторых арганізацый адмовіліся падтрымаць аб'яднаўчы Кангрэс. Калі такія знойдуцца».

Мікалай Статкевіч раіць паспяшацца з ініцыятывай, прапанаванай беларускай інтэлігенцыяй.

«Мой досвед падказвае, што аб'яднальныя ініцыятывы дэмакратаў у нашай краіне трэба рэалізоўваць вельмі хутка. Пажадана, за адзін дзень. Бо калі не паспець за гэты час, то нашы шматлікія «службы» разваляць любую спробу кансалідацыі. Таму і спяшаюся», - піша ён.

Нагадаем, прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі заклікаюць апазіцыю аб'яднацца на Кангрэсе дэмакратычных сіл. Адпаведны зварот падпісалі вядомыя культурныя і грамадскія дзеячы Ніл Гілевіч, Радзім Гарэцкі, Анатоль Вярцінскі, Зінаіда Бандарэнка, Аляксей Марачкін, Лявон Баршчэўскі, Віктар Казько, Генадзь Фядыніч, Уладзімір Арлоў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках