Украіна «адключыла» крамлёўскіх троляў
5- 12.10.2026, 8:48
- 3,298
Моцны ўдар па пуцінскай прапагандзе.
Украіна вывела з ладу адзін з інструментаў інфармацыйнай палітыкі і прапаганды Крамля. Трафік расійскіх ботаў рэзка скараціўся за апошнія некалькі дзён на фоне серыі ўкраінскіх атак на дата-цэнтры «Яндэкса». Пра гэта піша камп'ютарнае інтэрнэт-выданне Tom’s Hardware са спасылкай на даныя Cloudflare.
Паводле статыстыкі Cloudflare, аб'ём трафіку ботаў з сеткі «Яндэкса» ўпаў да 0,4% ад максімальнай колькасці HTTP-запытаў, зафіксаванай за папярэднія два тыдні. Першае істотнае падзенне паказчыка зафіксавалі 8 кастрычніка: тады трафік скараціўся прыблізна да 57%. Гэта адбылося пасля ўдару па дата-цэнтры «Яндэкса» ў горадзе Сасава Рязанскай вобласці, дзе размяшчаліся два суперкамп'ютары. Пазней вывелі з ладу яшчэ адзін буйны комплекс кампаніі ў Калуге, размешчаны прыкладна ў 354 км на захад ад Сасавы.
Тым часам міжнародная арганізацыя NetBlocks, якая займаецца маніторынгам інтэрнэту, паведаміла, што сеткавы трафік «Яндекс Облака» скараціўся да 30% ад звычайнага ўзроўню, а «Яндекс ООО» — да 63%. Найхутчэй, гэта прыводзіць да запаволення працы інтэрнэт-сэрвісаў або поўных перабояў у доступе да іх для расіян.