12 кастрычнiка 2026, панядзелак, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі рыхтуюць змяненне для цяжарных

2
У Беларусі рыхтуюць змяненне для цяжарных

Яго ўключаць у Працоўны кодэкс.

У Беларусі плануюць дапоўніць працоўнае заканадаўства нормай, якая дазволіць цяжарным работніцам законна адпрошвацца з працы для здачы абавязковых аналізаў і наведвання ўрачоў. Пра гэта ў эфіры дзяржТБ заявіла сябра так званай «палаткі» Анжаліка Курчак.

Паводле яе слоў, ідэя з’явілася пасля рэальных зваротаў грамадзян. Яна расказала, што на сустрэчы з выбаршчыкамі да яе падышоў мужчына са скаргай: кіраўніцтва яго цяжарнай жонкі адмаўлялася адпускаць яе ў паліклініку ў працоўны час.

Курчак адзначыла, што ў дзеючай рэдакцыі Працоўнага кодэкса няма нормы, якая рэгулюе прадастаўленне вольных ад працы гадзін для праходжання планавых медыцынскіх абследаванняў.

«Гэтае пытанне мы ўжо папярэдне прапрацавалі ў нашых профільных камісіях. Пытанне я прапрацавала і з Міністэрствам аховы здароўя. Спадзяюся, што калі да нас прыйдзе гэты законапраект, я буду ініцыяваць унясенне такога дапаўнення ў наш Працоўны кодэкс», – адзначыла так званая дэпутатка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲