20 красавiка 2024, Субота, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіч ды Саннікаў дамовіліся аб каардынацыі дзейнасці

18
Статкевіч ды Саннікаў дамовіліся аб каардынацыі дзейнасці
ФОТА: БЕЛАПАН

Кандыдаты ў прэзідэнты на выбарах 2010 года ды былыя палітвязні Андрэй Саннікаў ды Мікалай Статкевіч сустрэліся ў Варшаве.

Палітыкі дамовіліся аб каардынацыі міжнароднай дзейнасці і абмеркавалі пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай Кангрэса дэмакратычных сіл. Пра гэта Мікалай Статкевіч паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Прадаўжаю абмеркаванне з лідарамі дэмакратычных арганізацый ініцыятывы выбітных прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі аб скліканні аб'яднальнага Кангрэса дэмакратычных сіл, - піша ён. - На днях меў сустрэчу ў Варшаве з кіраўніцтвам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Андрэй Саннікаў і ягоная каманда падтрымліваюць ідэю Кангрэсу і гатовыя працаваць над тым, каб ён прайшоў плённа і спрыяў кансалідацыі беларускіх дэмакратычных сіл у час, калі наша краіна стаіць на парозе драматычных падзей. Мы дамовіліся аб каардынацыі міжнароднай дзейнасці на падтрымку беларускай дэмакратыі і абмеркавалі пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай кангрэса».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках