19 красавiка 2024, Пятніца, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саўчанка не патрапіла ў спісы абмену палоннымі

12
Саўчанка не патрапіла ў спісы абмену палоннымі

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка не патрапіла ў спісы абмену палоннымі, складзеныя паводле вынікаў менскіх перамоваў.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на яе адваката Марка Фейгіна.

«Мая крыніца, якая ведае сутнасць перамоваў наконт Саўчанкі, распавяла, што яна ўсё ж такі не патрапіла ў спісы абмену «ўсіх на ўсіх», - адзначыў Фейгін.

Раней Фейгін сцвярджаў, што Саўчанка занесеная ў спіс для выдачы на радзіму.

Ён дадаў, што, хутчэй за ўсё, крымінальная справа ў дачыненні да Саўчанкі будзе ў далейшым працягнутая. Следства паводле справы падыходзіць да канца і, са слоў адваката, усе працэсуальныя фармальнасці будуць выкананыя.

Раней прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка распавёў пра хуткае вызваленне Надзеі Саўчанкі. Агенцтва Reuters паведамляла, што, са слоў украінскага прэзідэнта, было пагадненне аб вызваленні. У Менску пасля падпісання прапанаванага «нармандскай чацвёркай» мірнага плана ўрэгулявання канфлікту ў Данбасе, са слоў Парашэнкі, атрымалася развязаць пытанне аб вызваленні закладнікаў на працягу 19 дзён. 14 дзён адводзяцца на адвод цяжкай тэхнікі, а тыя пяць дзён, што засталіся - для канчатковага вываду ўсіх закладнікаў.

Марк Фейгін раней пісаў у сваім твітэры, што Саўчанка нібыта была ўключаная ў спіс на абмен.

Паводле версіі следства, расейскія журналісты Ігар Карнялюк і Антон Валошын нібыта былі забітыя 17 ліпеня 2014 года з наводкі Саўчанкі, якая пазней была затрыманая на мяжы з Расеяй, куды адправілася пад выглядам уцякачкі. Сваю віну яна адмаўляе. Саўчанка і яе адвакаты сцвярджаюць, што яе скралі на тэрыторыі Луганскай вобласці і даставілі ў Расею.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках