25 красавiка 2024, Чацвер, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Агрызка: Верыць у выкананне Менскіх дамоўленасцей - вялікі аптымізм

9
Уладзімір Агрызка: Верыць у выкананне Менскіх дамоўленасцей - вялікі аптымізм

Для Расеі падпісаны дакумент не варты нават паперы, на якой ён падпісваецца.

Украінскі дыпламат Уладзімір Агрызка, каментуючы выданню "Гордан" дамоўленасці, дасягнутыя на перамовах у Менску, узгадаў прымаўку пра тое, што дамова з Расеяй не вартая паперы, на якой яна будзе падпісаная.

"Мы ведаем, што для Расеі падпісаны дакумент не варты нават паперы, на якой ён падпісваецца. Асабіста ў мяне няма ніякай упэўненасці, што ўсё гэта будзе выконвацца, бо ў выпадку патрэбы будзе дадзеная каманда гэтым тэрарыстам-бандытам, і яны парушаць усе дамоўленасці цягам гадзіны", - мяркуе Агрызка.

"Таму гэтыя дамоўленасці вельмі ўмоўныя. Калі чытаць цяпер тое, што пішуць, то ключавое пытанне закрыцця мяжы перанесенае доўжыцца. Пры такіх умовах думаць, што ўсе бакі ўсё будуць выконваць, - гэта вялікі аптымізм", - дадаў экс-міністр.

Што падпісалі ў Менску?

Перамовы ў Менску доўжыліся больш за 15 гадзін. Удзельнікі сустрэчы пачалі працу а 19.00 11 лютага. Некалькі разоў фармат перамоваў мяняўся, але большую частку часу кіраўнікі дзяржаў размаўлялі без дарадцаў і перакладчыкаў. Мадэравала перамоўны працэс канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель.

Па выніках перамоў атрымалася дасягнуць дамоўленасці аб спыненні агню з 15 лютага. Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў журналістам пра два дакументы, якія былі прынятыя.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка адзначыў, што перамовы ў Менску праходзілі напружана і ўкраінскай старане выстаўляліся ўльтыматыўныя ўмовы. "Мы не пайшлі ні на якія ўльтыматумы і выразна праявілі пазіцыю, што спыненне агню павінна адбыцца без папярэдніх умоў", - падкрэсліў Парашэнка.

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд мяркуе, што дасягнутыя ў Менску дамоўленасці сталі "палёгкай для Еўропы і надзеяй для Украіны".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках