28 лютага 2024, Серада, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад новыя санкцыі ЕЗ патрапяць 19 расейцаў?

4

Еўрапейскі Звяз дапоўніць санкцыйны спіс Расейскай Федэрацыі 19 асобамі і 6-7 кампаніямі.

Пра гэта ў сябе ў Twitter паведаміў карэспандэнт "Радыё Свабода" Рыкард Ёзвяк, піша ЛIГАБiзнесIнформ.

"Прадстаўнікі ЕЗ усё яшчэ абмяркоўваюць санкцыі (замарожванне актываў/візавую забарону) для 19 чалавек, з якіх 5 расейскіх дробных чыноўнікаў + 6-7 кампаній", - напісаў ён.

Са слоў журналіста, кіраўніка МЗС краін ЕЗ, хутчэй за ўсё, ухваляць пастанову пра новыя санкцыі ў панядзелак, 9 лютага, а імёны і назвы кампаній будуць апублікаваныя пазней на наступным тыдні.

"Кампаніі [супраць якіх увядуць санкцыі] пераважна звязаныя з сепаратысцкімі баявымі атрадамі", - дадаў Ёзвяк.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках