100 гледачоў «Басовішча» атрымаюць бясплатныя візы
1- 28.03.2015, 14:35
- 6,896
Фестываль адбудзецца 17-18 ліпеня ў Гарадку на польска-беларускай мяжы.
У гэтым годзе хэдлайнерам фестывалю стане гурт Сяргея Міхалка BRUTTO, паведамляе «Радыё Рацыя».
Са слоў старшыні Беларускага аб'яднання студэнтаў у Польшчы Ганны Пякарская, на гэты момант наконт візаў ёсць дамоўленасць з польскім консульствам у Гародні на 100 віз, але, «калі будзе больш заявак, то будзе і больш віз». Паводле ейных слоў, вядуцца таксама перамовы з іншымі польскімі дыпламатычнымі пляцоўкамі ў Беларусі ў Берасці і Менску.
Запісацца на атрыманне бясплатнай візы можна праз электронны адрас: vizy@basowiszcza.org.
У гэтым годзе на «Басовішча» вяртаецца конкурсная праграма, адзначаюць арганізатары.