Google выдаў «антыцэнзурны» дадатак
7- 28.03.2015, 15:05
- 20,072
Кампанія Google выпусціла дадатак для браўзэра Chrome «Эканомія трафіку».
Яго галоўнае прызначэнне - больш хуткае заладоўванне сайтаў. Гэта адбываецца праз сцісканне трафіку. Аднак, як паведамляе grani.ru, у дадатку ёсць і «пабочны эфект», які палягае ў абыходзе цэнзурнага блакавання.
«Выйшаў дадатак для Google Chrome «Эканомія трафіку». Трафік ён, натуральна, эканоміць і старонкі загружаюцца хутчэй, але галоўнае - «пабочны эфект» - абыход цэнзурнага блакавання Раскамнадзора. Сцісканне трафіку адбываецца на серверах Google і тэхнічна атрымліваецца, што вы заходзіце на сайт не праз вашага падуладнага Раскамнадзор правайдэра, а праз замежны сервер Google. Гэтая функцыя была ўжо рэалізавана ў Opera, але Chrome - самы папулярны браўзэр у Рунэце», - гаворыцца ў паведамленні.
Спампаваць прыкладанне можна ў інтэрнэт-краме Google Chrome.