16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абароне Саўчанкі адмовілі ў адводзе суддзі

4
Абароне Саўчанкі адмовілі ў адводзе суддзі

Заява аб адводзе суддзі Басманнага суда Масквы Артура Карпава, пададзеная абаронай Надзеі Саўчанкі, не задаволеная.

У пастанове адзначана, што заяўнікі не пазначылі дастатковых падстаў, каб меркаваць пра зацікаўленасць суддзі Карпава ў пэўным зыходзе судовага пасяджэння, піша ТАСС.

Адзін з адвакатаў украінскай лётчыцы Ілля Новікаў, паводле звестак агенцтва, матываваў адвод суддзі крытыкай дзейнасці Артура Карпава з боку прадстаўнікоў ПАРЕ за справу Магніцкага.

Раней паведамлялася, што 6 траўня будзе разгледжанае хадайніцтва следства аб падаўжэнні да 30 чэрвеня тэрміну ўтрымання пад вартай для Надзеі Саўчанкі, якая абвінавачваецца ў дапамозе ў забойстве расейскіх журналістаў пад Луганскам. Тэрмін папярэдняга следства паводле справы падоўжаны да 13 лістапада.

Надзея Саўчанка была выкрадзеная баевікамі на Данбасе летам 2014 года, а затым яе перавезлі ў Расею, дзе абвінавацілі ў датычнасці да зубы расейскіх журналістаў. У той жа час, паводле звестак абароны, яна не магла быць датычнай да загубы журналістаў, бо трапіла ў палон яшчэ да іх смерці. У снежні 2014 Надзея Саўчанка абвясціла галадоўку на знак пратэсту супраць свайго незаконнага арышту. 24 красавіка Следчы камітэт РФ выставіў ёй канчатковае абвінавачванне ў дапамозе ў забойстве двух і больш асоб і ў незаконным перасячэнні мяжы РФ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках