20 красавiка 2024, Субота, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя ў Горках: Свабоду Мікалаю Дзядку!

2

Анархісты вывесілі банэр з патрабаваннем вызваліць палітвязня Мікалая Дзядка.

Аб гэтым паведамляецца на сайце revbel.org.

Нагадаем, менавіта ў Горках цяпер адбывае пакаранне Мікалай Дзядок, які з самага пачатку падвяргаецца рэпрэсіям з боку адміністрацыі калоніі.

Палітвязня перавялі ў горацкую калонію 12 траўня, а ўжо на наступны дзень ён быў змешчаны на пяць дзён у штрафны ізалятар. 19 траўня яго зноў вярнулі ў штрафны ізалятар, дзе ён пакутаваў ад холаду і прасіў перавесці яго ў іншую камеру, але беспаспяхова. У выніку 20 траўня, каб прыцягнуць увагу дзяжурных штрафнога ізалятара, хлопец парэзаў сабе рукі і жывот. Палітвязня змясцілі ў медчастку, але пасля аказання першай медыцынскай дапамогі вярнулі ў тое ж халоднае памяшканне ізалятара, дзе ён прабыў да 26 траўня. Затым Дзядка перавялі ў атрад і адправілі на працу. Ён адмовіўся, і 2 чэрвеня яго змясцілі ў штрафны ізалятар на сем дзён.

У пачатку чэрвеня Мікалай Дзядок змешчаны ў штрафны ізалятар на 7 дзён. Са словах супрацоўніка калоніі ў Горках, дзе адбывае свой тэрмін Мікалай Дзядок, пакаранне накладзенае за адмову працаваць. А ўжо 10 чэрвеня з такой жа прычыны Дзядка кінулі ў штрафны ізалятар на 10 дзён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках